Падтрымайце нас

BY teatr – гэта тэатральнае бюро ў Варшаве, што аб'ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Праекты BY teatr ствараюцца ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі ў іх прасторах – такая форма ўзаемадзеяння адпавядае прынцыпу мультыкультуралізму, закладзенаму ў канцэпцыі праекта. Захоўваючы свой твар, беларускую ідэнтычнасць і мову, мы ўступаем у дыялог з культурай краіны, якая нас прыняла. Усе праекты ствараюцца на аснове сучаснай драматургіі Беларусі. Абавязковая частка праекту – стварэнне базы тэкстаў сучаснай беларускай драматургіі і яе перакладаў на замежныя мовы. Мы спадзяемся, што BY teatr стане цэнтрам вольнай сучаснай беларускай культуры, аб'яднае экспатаў з Беларусі і ўсіх, каму можа быць цікавая беларуская культура за мяжой.

Праекты

Мора Хрысціны

Мора Хрысціны

Аўтар: Сяргей Гірыт

Рэжысёр: Андрэй Новік

Музыка: Дар'я Новік

Прэмьера: 04.07.2023


"Мора Хрысціны" - гэта п'еса аб падзеях 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах. Гвалт, зверства і забойствы свайго народа, аб якіх мы не маем права забываць. Сёння, калі Украіна больш за год ахоплена вайной, якая забівае тысячы людзей, нельга забываць і аб іншай - «ціхай» вайне ў Беларусі, якая доўжыцца вось ужо трэці год. Аб вайне дыктатара Лукашэнкі з уласным народам. Пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, з якіх пачалася гэтая вайна, распавядае новая беларуская п'еса «Мора Хрысціны» Героі п'есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў, і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі - слугамі дыктатара. Героі праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянераў гэта - звычайны працоўны дзень. Дзень, у які беларускае грамадства раскалола глыбокая прорва

Працягласць: 85 хв

Galera

Galera

Аўтар: Андрэй Іваноў

Рэжысёр: Андрэй Новік

Музыка: Мікіта Залатар, Дар'я Новік

Прэмьера: 3.12.2023


Тры чалавекі. Адныя дзверы. Што можа быць лягчэй - увайсці ды заявіць пра свае правы боссу, які не паважае цябе і фактычна валодае табой, як нявольнікам? Але, як высвятляць героі гэтага спектаклю, зрабіць гэта вельмі цяжка, амаль немагчыма. Чаму? Можа, таму, што мы самі далі другім ўладу над сабой? Чаму мы самі робім з сябе слугаў кожную хвіліну? Мы - нявольнікі рэчаў, грошай, часу, палітыкаў, саміх сябе. Мы - гэта тры смешных ды трагічных герояў гэтага абсурдзістскага спектакля, якія невядома чаго чакаюць у прыемнай свайго шэфа. Уваходзьце у гэтыя дзверы, каб вырашыць для сябе: жыцце - гэта вяселая ды леккая GRA ці - жудасная GALERA Праект створаны пры падтрымцы цэнтра дыялога Мірашэўскага.

Працягласць: 50 хв

3@mova

3@mova

Аўтар: Максім Шышко

Рэжысёр: Максім Шышко

Музыка: Мікіта Залатар

Прэмьера: 11.10.2022


"Музычны праэкт, створаны па матывах песень і рытуалаў Палесся-тэрыторыі на мяжы Беларусі і Украіны. У тэксце выкарыстана замова – старажтны, знікаючы жанр народнай паэзіі Беларусі, якому здаўна прысвойваюць містычныя якасці. 3@mova – спроба аднаўлення архаічных традыцыяў, прысвойванне ім якасцяў, уласцівых сучаснай лічбавай рэальнасці. Стваральнікі імкнуцца праз гэты праэкт высветліць сваю сапраўдную ідэнтычнасць, сваю і гледача. “Мы – пакаленне, якое стаіць на скрыжаванні эпох. Мы карыстаемся капутарамі і мабільнымі тэлефонамі, і у той жа час мы чулі ад нашых дзядуль і бабуль старажытныя песні, паданні і фантыстычныя гісторыі з мінулых часоў. 3@mova – спроба аднаўлення і трансфармацыі вуснай народнай творчасці, пошук той формы фальклору, якая будзе цікавая нам, а можа і нашым дзецям. З дапамогай тэатральных, мастацкіх сродкаў мы ствараем містычную, фантастычную атмасферу старажытных абрадаў” - пішуць у эксплікацыі да праекту. Спектакль ідзе на беларускай мове і дыялектах Палесся, ён скіраваны адначасова і да беарускай, украінскай дыяспары і да польскага гледача. Створаны пераклад на польскую і ангельскую мовы у выглядзе мабільнага прыкладання."

Працягласць: 45 хв

How are you?

How are you?

Аўтар: Віталь Карабань

Рэжысёр: Андрэй Новік

Музыка: Дар'я Новік

Прэмьера: 2022


„How are you” – дакументальны тэатральны праект пра вайну ва Украіне вачамі простых людзей. Тэкст базуецца на уласных перажываннях і сведчаннях людзей, вымушаных выжываць ва умовах вайны. Гісторыі эвакуацыі з Кіева і Вінніцы, эміграцыі ў Румынію і Германію, аповедзь пра падзеі ў Бучы і Марыўпалі. Галасы украінскіх і беларускіх герояў пераплятаюцца з каментарамі ресейца, які глядзіць расейскую прапаганду недзе ў расеі, не ведаючы што яго ўласны сын гіне на крэйсеры “Масква” Стваральнікі вызначылі жанр праекту як “чытакль” – спалучэнне спектаклю і сцэнічнага чытання, але на самой справе, гэта паунавартасны спектакль з мінімалістычнай сцэнаграфіяй, якая складаецца з валізак, картонаў і спалучаецца з жывым выкананнем украінскіх народных песень. Спектакль паказваецца ў падвалах альбо бамбасховішчах, каб максімальна прыблізіць досвед гледача да досведу герояў п’есы. У тэксце пералятаюцца тры мовы: украінская, беларуская, расейская, адрозненні паміж імі размываюцца такім чынам, як быцам гэта адна мова. Схухаючы гэтае спалучэнне моваў, разумееш, як шмат агульнага у народаў, якія цяпер раздзеленыя. Ад стваральнікаў: „How Are You” распавядае гісторыі людзей, апынуўшыхся ў ваеннай рэальнасці. Нягледзячы ні на што, героі знаходзяць сілы змагацца і дапамагаць адзін аднаму. Галоўнае – Жыць! Жыць, а не існаваць у рэаліях прапаганды. Аповедзь вядзецца ад 24 лютага 2022 году і паказвае, як ва умовах вайны мяняецца успрыманне рэчаіснасці, калі чалавек паустае перад выбарам: маўчаць ці гаварыць, бегчы ці застацца, думаць ці верыць тэлевізару.

Працягласць: 45 хв

Каманда

Уладзіслаў

Уладзіслаў Федзюковіч

Нарадзіўся ў горадзе Пінск Рэспубліка Беларусь. Да 18 гадоў жыў у Беларусі, дзе вучыўся ў акадэміі МУС. Пасля пераехаў у Польшчу, дзе і жыў апошнія 6 гадоў. У Варшаве скончыў курс акторскай майстэрства "Квадрат", пад кіраўніцтвам Макіма Шышко. Дэбютная роля - Вася "Мора Хрысціны" рэж. А.Новік.

Аляксей

Аляксей Сапрыкін

У 2017 годзе скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Візуальная культура (кіно, тэлевізія, інтэрнэт)”, а таксама тэатральную студыю Fortinbras пры Беларускім свабодным тэатры. У 2015 годзе ўдзельнічаў у тэатральным абмене Erasmus + у горадзе Эслов (Швэцыя). Граў у БСТ з 2016 па 2022 год У 2019 годзе ўвайшоў у “топ 10 маладых актораў за якімі варта сачыць” па версіі інтэрнэт-часопіса 34mag.net З 2022 года жыве і працуе ў Польшчы.

Максім

Максім Шышко

Нарадзіўся ва Украіне, у 1999 з сям’ёй пераехаў у Беларусь, дзе жыў і працаваў да 2020 году. У 2020 звольніўся з Рэспубліканскага Тэатру Беларускай Драматургіі ў знак салідарнасці з трупай тэатру ім. Янкі Купалы. У 2022 быў арыштаваны за адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне і прымусова дэпартаваны з Беларусі з забаронай уезду на 10 гадоў. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж (акадэмічны спеў), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, тэатральны ф-т, спецыяльнасць –«Актор тэатра і кіно». Рэжысёр спектакля “3@mova”. За кар’еру больш 30 тэатральных роляў і каля 15 роляў у кіно.

Андрэй

Андрэй Новік

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, тэатральны ф-т, спецыяльнасць – майстэрства актора. Актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Менску. За кар’еру больш 30 тэатральных роляў і каля 40 роляў у кіно. Звольніўся з тэатру ў знак пратэсту супраць палітычнага пераследу ў іншых тэатрах Беларусі і ў знак салідарнасці са звольненай трупай тэатру імя Янкі Купалы. З 2021 жыве і працуе у Варшаве.

Дар'я

Дар'я Новік

У 2009 годзе скончыла Дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага па спецыяльнасці “харавое дырыжыраванне”. З 2011 году працавала ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры, сумяшчаючы працу і адукацыю. У 2013 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, тэатральны ф-т, аддзяленне – “актор музычнага тэатру”. У тым жа годзе пачала працаваць у Нацыянальным Акадэмічным Вялікім Тэатры оперы і балета Беларусі. Летам 2021 годабыла вымушаная выехаць з Беларусі па палітычных матывах у Польшчу разам з мужам, звольненым з тэатру ў выніку рэпрэссій.

Марыя

Марыя Пятровіч

Скончыла Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “рэжысёр, педагог спецыяльных дысцыплін, арганізатар тэатральнай дзейнасці”, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, тэатральны ф-т, спецыяльнасць –“актор тэатру і кіно”. З 2007 па 2022 год – акторка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі ў Менску. У 2022 звольненая па палітычных матывах. Працавала таксама на незалежных тэатральных пляцоўках: “Альфа-тэатр”, “ОК-16”. Сыграла 35 роляў у тэатры і 20 роляў у кіно. З 2022 жыве і працуе у Варшаве.

Валерыя

Валерыя Сігова

Нарадзілася ва Украіне, у горазде Херсон у 1992 годзе. У 2016 скончыла Кіеўскі нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "Акцёр драматычнага тэатру" (майстэрня Пятра Ільчэнкі і Кацярыны Піваваравай). Працавала ў Херсонскім абласным акажэмічным музычна-драматычным тэатры імя Мікалая Куліша. У 2019 годзе пераехала ў Мінск (Беларусь). З 2022 году жыве і працуе ў горадзе Варшава (Польша).

Мікіта

Мікіта Залатар

У 2014 скончыў БДАМ як акцёр. Да гэтага скончыў музычную школу па класе акардэона. Працаваў у РТБД, Тэрыторыі Мюзікла і Korniag Theatr у якасці акцёра, кампазітара і тэхніка. Пісаў музыку да спектакляў у краінах СНД і ЕС. На сёння з'яўляецца акцёрам тэатра Agora у Бельгіі.